Светлае імя Беларусі
Падрыхтаваліся да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і супрацоўнікі Чашніцкай гарадской бібліятэкі. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з арганізаванай тут выставай “Хай свеціцца імя тваё, Беларусь!”, дзе прадстаўлена літаратура пра дасягненні нашай дзяржавы ў навуцы, культуры, эканоміцы, а таксама другіх сферах дзейнасці. Не застанецца без увагі і выстава-вернісаж “Вялікі подзвіг народа ў творах беларускіх мастакоў”, на якой сабраны творы М. Савіцкага, Л. Шчамялёва, іншых мастакоў.
Работнікі “кніжкінага дома” спадзяюцца, што выставы не толькі пашыраць кругагляд чытачоў, але і паспрыяюць патрыятычнаму выхаванню, пачуцця гонару за родную краіну.